Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў зь Перамогай кіраўнікоў 10 краінаў СНД


Радыё Свабода Прэзыдэнт Беларусі накіраваў пасланьні на адрас прэзыдэнтаў Расеі, Азэрбайджану, Армэніі, Казахстану, Кіргізстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Украіны.

У пасланьні Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што 9 траўня на вякі застанецца днём памяці аб “подзьвігу тых, хто цаной жыцьця адстаяў права на свабоду і шчасьлівую будучыню”.

Прэзыдэнт Беларусі таксама накіраваў віншаваньні шэрагу палітычных і грамадзкіх дзеячоў Расеі – Юр''ю Лужкову, Барысу Грызлову, Сяргею Міронаву, Барысу Громаву, Паўлу Барадзіну, Міхаілу Фрадкову, Патрыярху Алексію Другому.

Кіраўнікоў Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама краінаў антыгітлераўскай кааліцыі Аляксандар Лукашэнка са сьвятам Перамогі не віншаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG