Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ сёньня "ядналася з космасам"


Любоў Лунёва, Менск Моладзевыя актывісты партыі БНФ правялі вулічную міні-акцыю. Яны віншавалі мінакоў каля гандлёвага цэнтру “Імпульс” на вуліцы Веры Харужай з Днём касманаўтаў і раздавалі ім паштоўкі. На іх было напісана: “Пасыл беларусу ад марсіяніна. Мы за супрацу з эўрапейскай Беларусьсю”. На другім баку паштоўкі: “Яднаемся з космасам”.

Аднаго з удзельнікаў акцыі, які быў у імправізаваным касьцюме прадстаўніка незямной цывілізацыі, затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яны забралі ў хлопца пашпарт, перапісалі пашпартныя зьвесткі, але праз хвілінаў 10 адпусьцілі. Пасьля гэтага міліцыянты прымусілі дзяўчат зьнішчыць толькі тыя здымкі, куды трапілі іх твары. Нікога затрымліваць ня сталі.

Моладзь БНФ, міні-акцыя: Міліцыянты ня ведалі, што 12 красавіка - Дзень касманаўтыкі

Міліцыянты ня ведалі, што 12 красавіка - Дзень касманаўтыкі

Моладзь БНФ, міні-акцыя, Дзень касманаўтыкі: “Вы прыхадні?! Зь якой плянэты?”

“Вы прыхадні?! Зь якой плянэты?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG