Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Узды — пра жаданьне заняцца бізнэсам


Міхал Стэльмак, Узда Ці хацелі б вы распачаць уласны бізнэс? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Ўзды.

Спадар: “Бізнэсам? Так. Бо бізнэс ёсьць бізнэс, і ты залежыш толькі ад сябе”.

Спадарыня: “Не хачу”.

Спадар: “Не. Толькі не ў Беларусі. Цяжка. Тут няма свабоды”.

Спадарыня: “Ня трэба мне прадпрымальніцтва. Падаткі плаці — а тут скуру дзяруць”.

Спадарыня: “З кожным годам горш і горш. Таму што ў нас заробкі малыя, пакупніцкая здольнасьць вельмі нізкая. Для нас, Узды, вельмі вялікія падаткі. Падаткі, што ў Менску, што ва Ўзьдзе. Гэта несправядліва, бо ў Менску ўсё ж такі аб’ём рэалізацыі тавару вышэйшы. Там народ больш багаты. Але мы ідзем паводле адной шкалы”.

Спадарыня: “У нас тут маленькі вясковы рынак. А атрымліваецца так, што плацяць тут падатак такі ж, як і прадпрымальнікі рынку Ждановічы. Грашовая маса тут мізэрная. Бо калгасы бедныя, у нас толькі бюджэт”.

Спадарыня: “Вось у мяне муж, адпрацаваў люты. Але зарплаты яшчэ не атрымаў. За кватэру плаціць трэба”.

Спадар: “Людзям сталага веку займацца бізнэсам непрактычна і цяжка. Трэба, каб быў чалавек малады — тады пэрспэктыўна. Чалавек таксама павінен быць адукаваны і мець грошы”.

Спадарыня: “Так, не хапае грошай, каб адкрыць сваю справу”.

Спадарыня: “Нам падаткі не зьніжаюць, а павышаюць. Вось даведаліся, што з наступнага месяца стаўка тым, хто плаціць адзіны падатак, 31 эўра. Плюс яшчэ 50 працэнтаў за імпартны тавар, плюс дзьве адзіныя стаўкі падатку на даданую вартасьць. Разам гэта 108 эўра. Нам яго адпрацаваць немагчыма”.

Спадар: “У нас такія законы, празь якія цяжка прабіцца ў бізнэсе. У нашых умовах як каму пашанцуе. Пэрспэктывы ёсьць, але іх мала”.

Спадарыня: “Незайдросная праца ў прадпрымальнікаў. І потым, сёньня яны могуць працаваць, а заўтра — не. Вось на дзяржаўнай працы ты адпрацаваў і атрымаеш грошы. А тут —птушыныя правы”.

Спадарыня: “Каб быў у мяне першапачатковы капітал, мо я б і занялася бізнэсам. Бо як няма такога капіталу, то цяжка пачаць свой бізнэс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG