Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>ААН: кансультацыі аб вяртаньні беларускіх грамадзянаў з Самалі


Радыё Свабода Сёньня ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН адбудуцца кансультацыі экспэртаў 15 дзяржаваў-сяброў Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справе трагічнага інцыдэнту зь беларускімі самалётамі ў Самалі. Гаворка ідзе пра эвакуацыю беларускіх грамадзянаў і целаў загінулых пілётаў грузавога самалёта "Іл-76".

Нагадаем, што 23 сакавіка над Магадышу быў зьбіты самалёт "Іл-76", які належаў беларускай авіякампаніі “Трансавіяэкспарт” і вывозіў з Самалі абсталяваньне, зьнятае з пацярпелага крушэньне яшчэ аднаго беларускага самалёта "Іл-76". Усе 11 грамадзянаў Беларусі, што былі на борце, загінулі. Паводле зьвестак МЗС Беларусі, цяпер у Магадышу застаюцца 10 беларусаў.

У Самалі ўжо шмат гадоў доўжыцца грамадзянская вайна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG