Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску выпусьцілі некаторых затрыманых


Любоў Лунёва, Менск Затрыманых удзельнікаў шэсьця да будынку Нацыянальнай бібліятэкі пачалі адпускаць без складаньня пратаколаў.

У часе разгону акцыі на пляцоўцы перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі спэцназаўцы затрымалі некалькі чалавек. Некаторых адвезьлі на адлегласьць прыкладна кілямэтра ад месца інцыдэнту і адпусьцілі. Яшчэ некалькі чалавек трапілі ў аўтобусы. Юнакі, якія мелі пры сабе мабільныя тэлефоны, паведамілі, што затрыманых не адвялі ў будынак міліцыі, а па адным адпусьцілі. Але тых маладых людзей, якіх затрымалі, калі калёна дэманстрантаў наблізілася да бібліятэкі, пакуль трымаюць у міліцыі.

12 чалавек трымалі ў аўтобусе ў двары міліцыі Цэнтральнага раёну Менску больш за пяць гадзінаў. Іх затрымалі а палове на 12, калі яны ішлі на Кастрычніцкую плошчу з боку Нямігі. Як толькі акцыя апазыцыі скончылася, людзей адпусьцілі.

У турме на вуліцы Акрэсьціна застаюцца больш за дзесятак чалавек, якіх затрымалі цягам апошніх трох сутак. Адны зь іх ужо арыштаваныя, іншых будуць судзіць заўтра, 26 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG