Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеў прыйшла “Беларуская вясна”


Радыё Свабода 14 сакавіка паказам фільму Юрыя Хашчавацкага “Плошча” ў кіеўскім кінаклюбе на Ўзвозе афіцыйна распачнецца кампанія “Беларуская вясна”.

Пасьля дыскусіі зь беларускім кінадакумэнталістам украінскай грамадзкасьці будзе таксама паказаная іншая вядомая стужка Хашчавацкага – “Звычайны прэзыдэнт”, будзе гучаць беларуская музыка, сярод іншага выступіць гурт N.R.M.

Мадэратарам імпрэзы будзе кіраўнік грамадзянскай кампаніі “ПОРА” Андрэй Юсаў. Падчас вечарыны госьці змогуць паставіць свой подпіс пад зваротам да прэзыдэнта Ўкраіны з нагоды плянаванага візыту ў Кіеў Аляксандра Лукашэнкі.

Акцыя “Беларуская вясна”, прымеркаваная да гадавіны леташніх падзеяў у Менску, працягнецца да 25 сакавіка.
XS
SM
MD
LG