Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі альбом на вершы Сяргея Новіка-Пяюна


Радыё Свабода Сёньня ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася прэзэнтацыя музычнага альбому на вершы Сяргея Новіка-Пяюна "Дні лятуць. Песьні з-за кратаў". Выданьне дыску прымеркаванае да 100-годзьдзя беларускага паэта. Песьні на словы Новіка-Пяюна выконаюць Данчык, Аляксандар Памідораў, Ларыса Сімаковіч, гурты "P.L.A.N", "Чырвоным па беламу".

Сяргей Новік-Пяюн пражыў амаль 90 гадоў. У 20 гадоў ён трапіў у першае палітычнае выгнаньне на Польскае Памор''е. У 1929-м, на трэці год высылкі, Сяргей Новік напісаў свае знакамітыя "Зорачкі". Прычым, спачатку нарадзілася музыка. Ня ўсе, напэўна, ведаюць, што ўпершыню надрукаваная песьня была пад назваю "На выгнаньні". У 30-я гады яна была вельмі папулярнай сярод рэвалюцыйнай моладзі, яе сьпявалі палітзьняволеныя ў турмах. Менавіта пасьля "Зорачак" Янка Купала назваў Сяргея Новіка Пеюном... Потым у жыцьці паэта быў Баранавічкі астрог, Каўдычаўскі лягер сьмерці, Калыма. Толькі ў 1958-м яго рэабілітавалі.

Слухаць:









XS
SM
MD
LG