Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Казуліна сустрэнецца з польскімі палітыкамі


Радыё Свабода Сёньня ў Варшаве пачынаюцца сустрэчы жонкі былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, які знаходзіцца цяпер за кратамі, Ірыны Казулінай з шэрагам вядучых польскіх палітыкаў.

Спадарыня Казуліна, разам зь якой у польскую сталіцу прыехаў праваабаронца Алег Волчак, сустрэнецца з дэпутатамі польскага Сэйму й Сэнату, міністрамі канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, а таксама наведае рэдакцыі некаторых польскіх мэдыяў і сустрэнецца з журналістамі, сярод іншых, “Gazety Wyborczej”.

Ірына Казуліна мае намер падрабязна расказаць польскім палітыкам пра лёс ейнага мужа, а таксама іншых палітвязьняў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG