Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларускі партызан” перайшоў на беларускую мову


Вядомы незалежны інтэрнэт-сайт “Беларускі партызан” ад сёньняшняга дня перайшоў на беларускую мову. Беларуская вэрсія адкрываецца як галоўная. Існуе магчымасьць пераходу на расейскую вэрсію.

У паведамленьні рэдакцыі “Беларускага партызану” гаворыцца:
“Дагія сябры, чытачы нашага сайту, партызаны і тыя, хто нам спачувае, мы рады паведаміць вам прыемную навіну. «Беларускі партызан» загаварыў на роднай мове беларусаў.

5 гадоў таму зьявіўся наш сайт. Усе гэтыя гады мы выходзілі выключна на расейскай мове. Многія лічылі гэта нашай прынцыповай пазыцыяй або сьведчаньнем таго, што мы «прадаліся маскалям». Яны памыляліся – проста ў нас не было сіл рабіць паралельна другую вэрсію сайту на роднай для нас беларускай мове. Але цяпер мы вырашылі зьмяніць сытуацыю. «Беларускі партызан» даступны зь сёньняшняга дня і на беларускай мове.

Беларуская мова зараз і ёсьць наша прынцыповая пазыцыя. Відавочна, як вырасла за апошнія месяцы самасьвядомасьць многіх беларусаў, асабліва маладых. Беларуская мова ператварылася для многіх у код, які вылучае іх у шэрым натоўпе зацкаваных і здушаных беларусаў. І мы не маглі прайсьці міма гэтых пераменаў у грамадзкім настроі...”

“Партызан” выходзіць афіцыйным правапісам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG