Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура не адпраўляла запыту на экстрадыцыю Міхалевіча


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Генэральная пракуратура пакуль што не накіроўвала запыту ў Чэхію, каб правесьці экстрадыцыю былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча.

Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што “гэтае пытаньне пакуль што знаходзіцца ў стадыі разгляду”.

Алесь Міхалевіч абвінавачаны па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня.

19 лютага палітыка вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

28 лютага Міхалевіч заявіў, што быў вызвалены пасьля таго, як пагадзіўся стаць агентам КДБ. Ён сказаў, што вымушаны быў пайсьці на такі крок “праз жудасныя ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаваньні”.

14 сакавіка праз Расею і Ўкраіну Міхалевіч дабраўся да Чэхіі, дзе пазьней атрымаў палітычны прытулак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG