Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч: "Раблю ўсё магчымае, каб спыніліся катаваньні ў Беларусі"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча. Днямі ён атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Прачытаць цяперашния адказы Алеся Міхалевіча можна ТУТ

Прачытаць онлайн-канфэрэнцыю з Алесем Міхалевічам падчас выбарчай кампаніі можна ТУТ

Алесь Міхалевіч зьяўляецца абвінавачаным па справе аб падзеях 19 сьнежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў перад тым як выйсьці з ізалятара на падпіску пра нявыезд.

Ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч аб'явіў, што знаходзіцца "не ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ". Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч не выключае, што беларускі бок можа зьвярнуцца з запытам аб яго экстрадыцыі. "Калі распачатая крымінальная справа, значыць, такі варыянт, хутчэй за ўсё напрошваецца", - адзначыў генпракурор, адказваючы на пытаньне агенцтва "Інтэрфакс-Захад".

Выступаючы 25 сакавіка на ўшанаваньні прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на Альшанскіх могілках у Празе Міхалевіч сказаў, сказаў, што хаця і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але ня мае “амбіцыяў быць эміграцыйным палітыкам”, і пажадаў сустракаць наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка ў Беларусі як дзяржаўнае сьвята.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG