Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далю Грыбаўскайце просяць заступіцца за палітвязьняў у Беларусі


Даля Грыбаўскайце з Аляксандрам Лукашэнкам, Менск, 20 кастрычніка 2010 году.
Даля Грыбаўскайце з Аляксандрам Лукашэнкам, Менск, 20 кастрычніка 2010 году.
Прадстаўнікі міжнароднай грамадзкасьці зьвярнуліся да прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў сувязі з рэпрэсіямі беларускіх уладаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і пасьля іх. Зварот падпісалі 19 няўрадавых арганізацый, фондаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Літвы, Армэніі, Швэцыі, Нарвэгіі, Даніі, ЗША, Чэхіі, Канады, Славаччыны, Нямеччыны і Польшчы.

Яны выказалі надзею на тое, што прэзыдэнт Літвы асабіста зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў і скасаваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы, распачатыя ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 году, перадае DELFI.

Літва падтрымлівае моцныя гістарычныя сувязі з жыхарамі Беларусі, а старшынства Літвы ў АБСЭ — гэта ўнікальная магчымасьць выявіць ініцыятыву і пачаць афіцыйны дыялёг зь беларускімі ведамствамі аб вызваленьні палітвязьняў, лічаць аўтары звароту.

У звароце таксама адзначаецца, што праваабаронцаў і адвакатаў абвінавачаных пастаянна запалохваюць, яны сутыкаюцца зь цяжкасьцямі ў справе аказаньня юрыдычнай дапамогі затрыманым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG