Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Белавуса зноў будуць судзіць


Павал Белавус
Павал Белавус

Справу ў закрытым рэжыме разгледзіць Менскі гарадзкі суд.

Адпаведная інфармацыя зьявілася ў раскладзе судовых паседжаньняў на сайце Вярхоўнага суду.

Разгляд справы палітвязьня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. Суд паведаміў, што паседжаньне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаньнямі, зьвязанымі з прывядзеньнем выраку, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».

Судзьдзя — Жанна Брысіна, тая самая, якая ў траўні 2023 году прызначыла Белавусу 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Павал Белавус — вядомы ў Беларусі культурніцкі мэнэджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба» і адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Менску ў 2018 годзе. Паўла затрымалі ў лістападзе 2021 году і пасьля 45 дзён адміністрацыйных арыштаў завялі на яго крымінальную справу.

Суд адбыўся толькі ў траўні 2023 году і праходзіў у закрытым рэжыме. Палітвязьня прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве, у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у закліку да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, і ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем.

Паўлу Белавусу 36 гадоў. На волі палітвязьня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG