Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў. «Як усе, ходзіць на працу». Што вядома пра дырэктара крамы Symbal.by Паўла Белавуса


Павал Белавус на судзе. Архіўнае фота
Павал Белавус на судзе. Архіўнае фота

Культурніцкага мэнэджара затрымалі ў лістападзе 2021 году, на волі Паўла чакаюць жонка і двое дзяцей.

Больш за чатыры месяцы мінула пасьля суду над Паўлам Белавусам, дырэктарам закрытай уладамі крамы нацыянальных сувэніраў Symbal.by, якога на закрытым паседжаньні асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня. А пасьля адправілі адбываць пакараньне ў калёнію № 17 у Шклове. Некаторымі зьвесткамі пра Паўла Белавуса на ўмовах ананімнасьці падзялілася дасьведчаная крыніца.

Паводле суразмоўцы, ад Паўла прыходзяць лісты, таксама яму дазволена тэлефанаваць родным.

«На здароўе ён ня скардзіцца. Яшчэ вядома, што ходзіць на працу, як іншыя. Але дэталяў, што і як, не паведамляе. Запэўнівае, што ў яго склаліся роўныя адносіны з асуджанымі, разам зь якімі адбывае пакараньне», — кажа крыніца.

Павал Белавус вядомы ў Беларусі таксама як культурніцкі мэнэджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба» і адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Менску ў 2018 годзе. Паўла Белавуса затрымалі ў лістападзе 2021 году і пасьля 45 дзён адміністрацыйных арыштаў завялі на яго крымінальную справу.

Суд адбыўся толькі ў траўні 2023 году і праходзіў у закрытым рэжыме. Палітвязьня прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве, у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у закліку да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, і ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем.

У жніўні Паўлу Белавусу споўнілася 36 гадоў. На волі палітвязьня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG