Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкаму дэпутату пагражае штраф за ўтойваньне інфармацыі пра бізнэс у Беларусі


Паветраны балёнік зь лягатыпам партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны»
Паветраны балёнік зь лягатыпам партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны»

Дэпутат парлямэнту Саксоніі ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў валодае сельскагаспадарчай кампаніяй у Беларусі.

Пра гэта са спасылкай на нямецкае выданьне Bild паведамляе DW.

Інфармацыю пра прадпрыемства можна знайсьці ў «Адзіным дзяржаўным рэестры» Беларусі пад назвай ТАА «Цыбулька-Бел». Кампанія апрацоўвае некалькі сотняў гектараў у раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой, вырошчвае гародніну і караняплоды.

Цяпер дэпутату пагражае штраф, бо згодна з рэглямэнтам парлямэнту зямлі Саксонія чальцы парлямэнту павінны паведамляць парлямэнцкай адміністрацыі пра сваю дадатковую працу і даходы.

Як палічылі журналісты, штраф дэпутата можа дасягнуць 41 724,54 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG