Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск 19 красавіка заваліла сьнегам


Сьнег, ілюстрацыйнае фота
Сьнег, ілюстрацыйнае фота

Таксама сьнег ідзе ў іншых гарадах Віцебскай вобласьці.

Карыстальнікі інтэрнэту зь Віцебску публікуюць у сваіх сацыяльных сетках фота і відэа незвычайнага для красавіка надвор’я. На горад раніцай 19 красавіка абрынуўся сьнег.

Сьнег ідзе мокры, пад яго вагою ламаюцца галінкі дрэваў, пішуць карыстальнікі.

Таксама вядома пра моцны сьнег у Воршы і некаторых іншых гарадах Віцебскай вобласьці.

Раней стала вядома, што ў Віцебску і Бабруйску вяртаюць ацяпленьне ў дамы ў сувязі зь неспадзяваным пахаладаньнем.

Сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі на 19 красавіка. Яны прагназуюць моцны паўночны вецер парывамі ў 15-20 мэтраў за сэкунду.

Нагадаем, што паўтара тыдня таму ў Беларусі, наадварот, адзін за адным перасягаліся рэкорды цеплыні на дзень назіраньняў. Затым прыйшло рэзкае пахаладаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG