Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адказаў Ірану на на ранейшы ракетны напад. Пад удар бесьпілётнікаў трапіў горад Ісфахан


Неба над Ісфаханам
Неба над Ісфаханам

Іранскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што выбухі былі чуваць раніцай 19 красавіка каля горада Ісфахан.

Як піша Reuters, Ізраіль атакаваў на іранскую тэрыторыю ў пятніцу, паведамілі крыніцы агенцтва. Іранскія СМІ паведамлялі пра выбухі, але іранскі чыноўнік сказаў Reuters, што яны былі выкліканыя сыстэмамі супрацьпаветранай абароны.

Іранская дзяржаўная тэлевізія заявіла ў пятніцу, што неўзабаве пасьля поўначы «ў небе над Ісфаханам былі заўважаныя тры бесьпілётнікі. Сыстэма супрацьпаветранай абароны ўключылася і зьнішчыла гэтыя бесьпілётнікі ў небе».

Відэа ў CNN і сацыяльных сетках таксама паказала некалькі моцных выбухаў, якія, як кажуць, адбыліся каля Ісфахана.

Кіраўніцтва Ізраіля і вайскоўцы раніцай у пятніцу не камэнтавалі сытуацыю.

Злучаныя Штаты атрымалі апавяшчэньне перад атакай Ізраіля, паведаміла Reuters крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Меркаваная атака Ізраіля адбылася празь некалькі дзён пасьля таго, як Іран нанёс беспрэцэдэнтны ўдар па Ізраілю шквалам бесьпілётнікаў і ракет. Большасьць зь іх былі зьбітыя.

ЗША і іншыя дзяржавы патрабавалі ад Ізраіля не адказваць або абмежаваць захады ў адказ, каб перадухіліць больш шырокі канфлікт пасьля апошняга ўсплёску гвалту, які быў выкліканы авіяўдарам па комплексе іранскай амбасады ў Дамаску 1 красавіка, у якім Тэгэран абвінаваціліў Ізраіль.

Удар па Ізраілі быў нанесены на фоне падтрымкі Іранам палестынскай ваяўнічай групоўкі ХАМАС, напад якой на Ізраіль 7 кастрычніка прывёў вайны ў Газе.

Прэзыдэнт Ірану Эбрагім Раісі перад ударам у пятніцу папярэдзіў Ізраіль, што Тэгеран дасьць «жорсткі адказ» на любы напад на яго тэрыторыю.

Іран закрыў свае аэрапорты ў Тэгеране, Шыразе і Ісфахане пасьля атакі, а таксама дазволіў рэйсы з заходняй часткі сваёй паветранай прасторы на некалькі гадзін пасьля атакі, паведамляе FlightRadar24. Да 04:45 паводле Грынвічу ааэрапорты і паветраная прастора зноў адкрыліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG