Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 красавіка: берасьцейца затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га; завочна судзяць прадпрымальніка з Паставаў


Ілюстрацыйнае фота. Менскі абласны суд, дзе разглядаюць справу Ігара Парункевіча
Ілюстрацыйнае фота. Менскі абласны суд, дзе разглядаюць справу Ігара Парункевіча

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі затрымалі берасьцейца за ўдзел у пратэстах 2020 году

Праўладны тэлеграм-канал, блізк да сілавікоў, апублікаваў відэа пра затрыманьне берасьцейца за ўдзел у пратэстах 2020 году. Паводле інфармацыі «Медиазоны», гаворка пра Дзьмітрыя Постнікава.

На камэру ён кажа, што на акцыі людзі «выкарыстоўвалі брук, ламалі лаўкі, будавалі барыкады».

Па якім артыкуле абвінавачваюць Постнікава, аўтары канала не ўдакладняюць.

У Менску завочна пачалі судзіць прадпрымальніка з Паставаў, які дапамагаў пратэстоўцам

У Менскім абласным судзе 18 красавіка пачаўся завочны суд над 29-гадовым Ігарам Парункевічам, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе зьбіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсіяў, паведамляе «Вясна».

Ігара Парункевіча абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 364 (пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да міліцыянта), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Справу разглядае судзьдзя Алена Бачышча.

У лютым Сьледчы камітэт паведамляў пра завядзеньне крымінальнай справы ў парадку «спэцвядзеньня» ў дачыненьні да Ігара па трох артыкулах. За два месяцы да суда да справы дадалі яшчэ адзін артыкул — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG