Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зачыненымі дзьвярыма судзяць пэнсіянэра з Хойнікаў, якому 74 гады


Ілюстрацыйнае фота. Гомельскі абласны суд, дзе ідзе працэс над Анатолем Кірэйчыкам
Ілюстрацыйнае фота. Гомельскі абласны суд, дзе ідзе працэс над Анатолем Кірэйчыкам

У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пэнсіянэрам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы камэнтароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады.

Працэс над Анатолем Курэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Справу разглядае судзьдзя Яўген Шаршнёў.

Паводле «Гомельскай Вясны», сьледзтва ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сыстэматычна разьмяшчаў камэнтары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасьць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».

Агулам пэнсіянэра вінавацяць паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • паклёп (арт. 188),
  • незаконны выраб альбо збыт газавай, пнэўматычнай ці кідальнай зброі (ч. 2 арт. 295),
  • абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абраза судзьдзі альбо народнага засядальніка (арт. 391).

Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG