Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Сяргея Палуяна і Гая Пікарда


Гай Пікарда, фэстываль «Магутны Божа», Магілёў, 1993 год
Гай Пікарда, фэстываль «Магутны Божа», Магілёў, 1993 год

Падзеі 20 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

1906 — Пятроўшчынскі паказ, адна зь першых пастановак на беларускай мове, якая адбылася ў былым маёнтку Пятроўшчына. Арганізатары Бурбіс, Уласаў, Кукель і інш. Была пастаўлена камэдыя Крапіўніцкага „Па рэвізіі“. Прысутнічала больш за 300 гледачоў.

1923Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

1972 — Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.

Нябачны зь Зямлі бок Месяца, сфатаграфаваны з карабля «Апалён-16»
Нябачны зь Зямлі бок Месяца, сфатаграфаваны з карабля «Апалён-16»

1986 — у Менску «афганцы» учынілі пагром Гуканьня вясны, якое ладзіла беларуская моладзь.

У гэты дзень нарадзіліся

570 Мухамад, прарок, аўтар Карану, заснавальнік ісламу.

1660 Крыштап Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, староста менскі і браслаўскі, пісьменьнік, мэмуарыст, пахаваны ў Менску.

1758Язафат Iгнацi Булгак, экзарх уніяцкай царквы, да ўласнае сьмерці змагаўся супраць забароны Уніі расейскімі ўладамі.

1770 Джэймз Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі).

1808 Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852–1871), пляменьнік Напалеона I.

Напалеон ІІІ
Напалеон ІІІ


1834 Іосіф Жылінскі, геадэзіст, мэліяратар.

1889Антоні Дулінец, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху.

1900 Адольф Клімовіч, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец, вязень ГУЛАГу.

Адольф Клімовіч
Адольф Клімовіч

1935 Уладзімер Лятун, скульптар, аўтар эскізу мэдаля Францішка Скарыны.

1944Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык.

Яўген Лецка
Яўген Лецка

1957Людка Сільнова, беларуская паэтка.

Людка Сільнова
Людка Сільнова

1966 Эдуард Дубянецкі, гісторык, культуроляг, паэт, эсэіст.

Эдуард Дубянецкі
Эдуард Дубянецкі

У памяці

1910 Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (скончыў жыцьцё самагубствам).

1985Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр, амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў.

2007 Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

Гай Пікарда
Гай Пікарда

2015Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Васіль Быкаў і Марыя Лукашук
Васіль Быкаў і Марыя Лукашук

2019Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG