Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакінуў сваю пасаду дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек


Дзьмітры Сямёнаў
Дзьмітры Сямёнаў

Ён ужо трэці дырэктар тэатру ў Беларусі, які пакінуў свой кабінэт за апошні месяц.

«На паседжаньні калектыву стала вядома пра кадравыя зьмены ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек», — адзначыла ўстанова на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку.

Дырэктар тэатру Дзьмітры Сямёнаў, як заяўляе старонка, прызначаны на іншую пасаду. Сёньня ў яго быў заключны працоўны дзень.

Дзьмітры Сямёнаў узначальваў калектыў Дзяржаўнага тэатру лялек з 1 сьнежня 2022 году.

«Жадаем Дзьмітрыю Сяргеевічу плёну на новай пасадзе і чакаем на нашых спэктаклях», — напісаў тэатар на разьвітаньне з былым кіраўніком.

Дзьмітры Сямёнаў — ужо трэці дырэктар тэатру, які пайшоў з такой пасады ў краіне за апошні час. На пачатку красавіка звольнілі мастацкага кіраўніка Віцебскага тэатру «Лялька» Віктара Клімчука. А раней, у сакавіку, — дырэктара Музычнага тэатру Сяргея Пукіту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG