Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў прыбыў у Кітай на перамовы аб Украіне і сытуацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Пэкіне з міністрам замежных спраў КНР Ван І
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Пэкіне з міністрам замежных спраў КНР Ван І

Расея працягвае спробы выбудаваць кааліцыю ў процівагу Захаду.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Кітай, паведаміў расейскі МЗС 8 красавіка, для, як адзначылі ў ведамстве, перамоваў аб вайне РФ ва Ўкраіне, двухбаковых сувязях і сытуацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Міністар замежных спраў Расеі паразмаўляе са сваім кітайскім калегам Ван І на шэраг «гарачых тэм», сярод якіх таксама будзе супрацоўніцтва краін у міжнародных арганізацыях, такіх як ААН і «Група дваццаці» (G20), заяўлялі раней у Маскве.

У мінулым месяцы агенцтва Reuters паведаміла, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у траўні наведае Кітай для перамоваў з прэзыдэнтам КНР Сі Цзіньпінам.

Раней у гэтым месяцы генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянсы Расеі зь «сябрамі ў Азіі» маюць наступствы для глябальнай бясьпекі. У прыватнасьці, ён зазначыў, што Кітай таксама «падтрымлівае ваенную эканоміку Расеі».

У мінулым месяцы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) у сваёй справаздачы адзначыў, што Расея працягвае спробы выбудаваць кааліцыю ў процівагу Захаду, разьвіваючы двухбаковыя адносіны з Іранам, Паўночнай Карэяй і Кітаем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG