Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вывеў частку войскаў з сэктару Газа


Ізраільскія вайскоўцы на мяжы з Газай, ілюстрацыйнае фота
Ізраільскія вайскоўцы на мяжы з Газай, ілюстрацыйнае фота

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) 7 красавіка заявіла пра вывад з паўднёвага сэктару Газа ўсіх сухапутных войскаў, паведамляе The Times of Israel.

У прыватнасьці, пасьля 4-х месяцаў баёў за горад Хан-Юніс сэктар пакінула 98-я ізраільская дывізія. Цяпер у сэктары Газа застаецца толькі адна брыгада «Нахаль».

The Jerusalem Post піша, што ЦАХАЛ абвясьціў аб завяршэньні актыўнай стадыі вайны, «пакідаючы адкрытай магчымасьць будучага ўварваньня ў Рафах».

Высокапастаўлены прадстаўнік ізраільскай арміі заявіў выданьню, што рашэньне аб вывадзе войскаў «ня мае нічога агульнага» з палітычным ціскам ЗША.

Haaretz цытуе словы прадстаўніка войска аб тым, што 98-я дывізія падчас баёў разграміла атрады групоўкі ХАМАС у Хан-Юнісе, і ў далейшым яе знаходжаньні ў Газе няма апэратыўнага сэнсу.

  • Роўна 6 месяцаў таму, 7 кастрычніка 2023 году, палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, з тэрыторыі сэктару Газа напала на прыгранічныя раёны Ізраілю. Падчас нападаў былі забітыя каля 1200 чалавек, захопленыя каля 250 закладнікаў.
  • Ізраіль у адказ на напад пачаў бамбардзіроўкі сэктару Газа, а потым і наземную апэрацыю. Яе мэтай быў абвешчаны разгром ХАМАС і пазбаўленьне групоўкі кантролю над Газай, а таксама вызваленьне закладнікаў.
  • Праз 6 месяцаў баёў ХАМАС захоўвае кантроль над часткай тэрыторыі сэктару, у прыватнасьці над горадам Рафах у яго паўднёвай частцы. Там жа знаходзіцца большая частка мірных жыхароў – палестынцаў, вымушаных эвакуявацца зь іншых раёнаў.
  • Улады Ізраілю паведамлялі аб падрыхтоўцы апэрацыі супраць ХАМАС у Рафаху, аднак многія краіны сьвету, уключаючы ЗША, выступаюць супраць такой апэрацыі, указваючы на неабходнасьць гарантаваць бясьпеку мірных жыхароў. Ізраільскія вайскоўцы ўказваюць на тое, што з вывадам войскаў з Хан-Юніса палестынцы могуць вярнуцца ў гэты горад з Рафаха.
  • Як сьцьвярджае палестынскі бок, за 6 месяцаў баёў у сэктары Газа загінулі больш за 33 тысяч жыхароў. Ізраільскі бок сьцьвярджае, што былі забітыя сама меней 12 тысяч баевікоў ХАМАС. Незалежнага пацьверджаньня паведамленьняў пра ахвяраў няма.
  • Страты ізраільскага войска за паўгода склалі каля 600 чалавек, зь іх каля 260 загінулі ў сэктары Газа пасьля пачатку наземнай апэрацыі. Таксама ізраільскія вайскоўцы пацьвярджаюць гібель 34 закладнікаў. Па іх падліках, у жывых у закладніках застаюцца 95 чалавек. Больш за 100 чалавек вызвалілі падчас перамір'я ў лістападзе. Апошнія раўнды перамоваў аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў вынікаў пакуль не прынесьлі.
  • 6 красавіка Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла, што вайскоўцы вярнулі цела закладніка Элада Каціра, які знаходзіўся ў палоне радыкальнай палестынскай групоўкі «Ісламскі джыхад». У ЦАХАЛ мяркуюць, што яго забілі ў сярэдзіне студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG