Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дзяўчыну, якая «паказытала» манумэнт «Радзіма-маці» ў Валгаградзе, асудзілі на прымусовыя работы


Манумэнт «Радзіма-маці» ў Валгаградзе. Ілюстрацыйнае фота
Манумэнт «Радзіма-маці» ў Валгаградзе. Ілюстрацыйнае фота

У Сьледчым камітэце назвалі дзеяньні Алены Агафонавай «амаральнымі і цынічнымі» і палічылі іх абразай сымбаля стойкасьці савецкага народу ў гады вайны.

Валгаградзкі абласны суд прызнаў Алену Агафонаву вінаватай у рэабілітацыі нацызму паводле артыкула 364.1 Крымінальнага кодэксу Расеі і асудзіў яе на 10 месяцаў прымусовых работ і ўтрыманьне 10% заробку ў даход дзяржавы.

Як паведаміла расейскае выданьне РБК, крымінальную справу супраць дзяўчыны завялі пасьля таго, як яна ў ліпені 2023 году зьняла і апублікавала ў сваіх сацыяльных сетках відэазапіс, на якім стваралася ўражаньне, што яна нібыта «казыча» манумэнт «Радзіма-маці».

У Сьледчым камітэце дзеяньні Алены Агафонавай назвалі «амаральнымі і цынічнымі» і палічылі іх абразай сымбаля стойкасьці савецкага народу ў гады вайны. Сама дзяўчына сказала, што не хацела зьдзекавацца з манумэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG