Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 106 гадоў таму ўрад БНР абвясьціў беларускую мову дзяржаўнай


Урад БНР
Урад БНР

Адметныя падзеі 3 красавіка ў летапісе беларускай гісторыі.

Дата дня

3 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны.

Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі.

Таксама ў гэты дзень

1922 Ёсіф Сталін быў выбраны генэральным сакратаром Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).

1940 — аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах. Агульны лік ахвяраў — каля 16 тысяч. Сярод расстраляных было шмат беларусаў-вайскоўцаў. Толькі ў Курапатах загінулі каля 5 тысяч ваеннапалонных, якія склалі зброю ў Заходняй Беларусі.

1981 — у Менску быў заснаваны Літаратурны музэй Максіма Багдановіча. Дырэктарам быў Алесь Бяляцкі.

Музэй Багдановіча сустракае Данчык
Музэй Багдановіча сустракае Данчык

1991 — пачаўся страйк работнікаў менскіх заводаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі.

2008 — у Менску пасьпяхова зрабілі першую ў Беларусі апэрацыю перасадкі нырак.

У гэты дзень нарадзіліся

1885Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1937Іван Антановіч, беларускі і расекйскі палітык і дыплямат, прафэсар філязофіі. Быў загадчыкам аддзелу культуры ЦК КПБ, сакратаром ЦК каспартыі РСФСР, у 1997–1998 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў.

1946 Рычард Смольскі, беларускі тэатразнавец, пэдагог.

У памяці

1973Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.

1980Леанід Галяк, юрыст, журналіст, дзяяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2003 Алег Табола, удзельнік моладзевага антысавецкага падпольля ў Глыбокім, вязень ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG