Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 сакавіка:  У Менску затрымалі брата Дзяніса Ўрбановіча


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі затрымалі жыхара Менску за ўдзел у пратэстах 2020 году. Відэа з мужчынам апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкі да сілавікоў.

На камэру мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах «зь цікаўнасьці»; калі побач праносілі вялікі сьцяг, дык яго папрасілі падмяніць аднаго зь беларусаў.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Юры Шаўцоў, высьветліла «Медиазона Беларусь».

Паводле якога артыкула затрымалі мужчыну і дзе ён цяпер, невядома.

Жонку асуджанага на 6,5 года віцябляніна аштрафавалі на 800 рублёў за прадуктовую дапамогу праз сэрвіс INeedHelp

20 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў на 800 рублёў былую жонку асуджанага на 6,5 года калёніі Алега Яфрэменкі Мар'яну, паведамляе «Віцебская Вясна». Іншых сваякоў палітвязьняў судзяць за тыя ж дзеяньні па артыкуле аб парушэньні заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе (артыкул 24.15 КаАП).

Па інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала аказаная з дапамогай сэрвісу INeedHelp прадуктовая дапамога. Жанчына прызнала віну.

Акрамя штрафу, у даход дзяржавы суд пастанавіў спагнаць 24 905 рублёў і 3 капейкі.

9 сьнежня 2020 году суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў 39-гадоваму Яфрэменку 4,5 года калёніі за падсечку міліцыянту на акцыі пратэсту 13 верасьня (артыкул 364 КК). Пасьля гэтага яму двойчы прызначалі па годзе калёніі паводле артыкула аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі (артыкул 411 КК).

У Менску затрымалі брата Дзяніса Ўрбановіча

Сілавікі затрымалі брата Дзяніса Ўрбановіча Максіма два дні таму, паведамляюць крыніцы «Белсат». Па іх інфармацыі, незадоўга да затрыманьня супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі да сваякоў Дзяніса Ўрбановіча. Супраць самога Дзяніса заведзена крымінальная справа. Яго абвясьцілі ў вышук.

Пакуль Максім Урбановіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Хутчэй за ўсё, супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле трох артыкулаў, але якіх канкрэтна, пакуль не вядома. Сваякі не даюць ніякіх камэнтароў пра гэтую сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG