Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Латвіі зацьвердзіў пералік забароненай з 8 сакавіка для ўвозу зь Беларусі прадукцыі


На пасяджэньні ўраду Латвіі 5 сакавіка 2024 году. Фота прэсавай службы
На пасяджэньні ўраду Латвіі 5 сакавіка 2024 году. Фота прэсавай службы

Рашэньне ўхвалілі 5 сакавіка на падставе ранейшых зьменаў у законе аб сельскай гаспадарцы і разьвіцьці вёскі, якія прадугледжваюць забарону паставак зь Беларусі і Расеі.

Урад Латвіі зацьвердзіў пералік відаў сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі, якія з 8 сакавіка забаронена ўвозіць з Расеі і Беларусі, а таксама з трэціх краін, калі яна мае расейскае ці беларускае паходжаньне.

Рашэньне ўхвалілі 5 сакавіка на падставе ранейшых зьменаў у законе аб сельскай гаспадарцы і разьвіцьці вёскі, якія прадугледжваюць забарону паставак зь Беларусі і Расеі.

«Латвія як памежная з Расеяй краіна спрабуе як мага хутчэй разарваць эканамічныя сувязі з краінай-агрэсаркай, і гэтая ініцыятыва забароны ўвозу (імпарту) сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Расеі і Беларусі, а таксама з трэціх краінаў, калі адпаведная прадукцыя мае расейскае або беларускае паходжаньне, ёсьць дадатковым элемэнтам агульнай палітыкі санкцый ЭЗ», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ўраду Латвіі.

У прыватнасьці, забарона на ўвоз распаўсюджваецца на ўсе віды гародніны і садавіны, ягады і арэхі, на ўсе віды збожжа, а таксама кармавую сыравіну і гатовыя кармы.

У 2023 годзе Латвія імпартавала з Расеі сельскагаспадарчай прадукцыі на 355 мільёнаў эўра, а краіны Эўразьвязу ў цэлым — на 2,7 мільярда эўра, што на 2% больш за ўзровень даваеннага 2021 году. У паведамленьні латвійскага ўраду няма статыстыкі гандлю зь Беларусьсю.

22 лютага Саэйма Латвіі ўхваліла забарону на ўвоз гэтай прадукцыі зь Беларусі і Расеі, а таксама з трэціх краін. Забарона ня тычыцца прадукцыі, якая ідзе праз Латвію ў іншыя дзяржавы ЭЗ.

4 сакавіка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў пра намер ініцыяваць увядзеньне «поўных санкцыяў» на ўвоз у Эўразьвяз сельскагаспадарчых і харчовых тавараў зь Беларусі і Расеі.

5 сакавіка стала вядома, што да гэтай ініцыятывы плянуе далучыцца і Літва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG