Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы вырак рабочаму БМЗ за пратэсты ў Жлобіне


Падчас аднаго з судоў супраць удзельнікаў пратэстаў у Жлобіне. Архіўнае фота
Падчас аднаго з судоў супраць удзельнікаў пратэстаў у Жлобіне. Архіўнае фота

Работніку БМЗ, якога абяцалі адпусьціць, прысудзілі год калёніі за нібыта распальваньне варожасьці.

28 лютага Гомельскі абласны суд прыгаварыў экс-супрацоўніка мэталюргічнага заводу ў Жлобіне Дзьмітрыя Шчарбіну да аднаго года калёніі паводле артыкулу аб распальваньні варожасьці (частка 1 артыкулу 130 КК), піша гомельская «Вясна».

Суд пачаўся 16 лютага, справу разглядаў судзьдзя Вадзім Бобыраў, паведамляе «Вясна».

29-гадовага Дзьмітрыя жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 году. Сілавікі абвінавацілі Шчарбіну ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе, якія адбываліся на БМЗ.

Пры гэтым паведамлялася, што Дзьмітрыя ня будуць далей перасьледаваць, бо сілавікі тады заявілі, што «пасьля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеяньняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае ня толькі сілавыя мэтады, але і размовы па душах. Палкі ніхто не перагінае».

Як нагадвае гомельскі сайт «Моцныя навіны», у жніўні 2020 году Жлобін стаў адным з самых пратэставых райцэнтраў краіны.

Акрамя таго, што там тысячы гараджанаў патрабавалі новых выбараў і асуджалі гвалт сілавікоў, яшчэ страйкавалі на Беларускім мэталюргічным заводзе.

Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паабяцала выслухаць людзей і не караць за страйк, аднак у лістападзе да актыўных удзельнікаў прыйшлі зь ператрусамі. Ігара Поварава, Аляксандра Баброва, Яўгенія Говара, Паўла Магідава асудзілі на тэрміны ад 2,5 да 3 гадоў у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). Павал Магідаў пасьпеў выехаць зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG