Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы віток пагаршэньня дачыненьняў паміж Літвой і Кітаем: літоўцы ня змогуць атрымаць кітайскія візы


Міністэрства замежных спраў Літвы. Ілюстрацыйнае фота
Міністэрства замежных спраў Літвы. Ілюстрацыйнае фота

Дачыненьні паміж Вільняй і Пэкінам пагоршыліся пасьля таго, як Літва дазволіла працаваць у Вільні Прадстаўніцтву Тайваня.

Прадстаўніцтва Кітаю ў Літве спыніла выдачу візаў грамадзянам Літвы.

«Кітай дастаткова пасьлядоўны ў сваіх дзеяньнях, і калі яму не падабаецца якое-небудзь рашэньне, ён ухвальвае рашэньні. Можна сказаць, што гэта мера ў адказ», — працытавала выданьне delfi.lt Асту Скайсгірыце, галоўную дарадцу прэзыдэнта Літвы.

У той жа час яна падкрэсьліла, што Літва хоча аднавіць дыпляматычныя дачыненьні з Кітаем і акрэдытаваць свайго амбасадара ў Пэкіне.

«Адпаведна, можна было б чакаць прысутнасьці пасла Кітаю ў Вільні. Аднак нам яшчэ трэба да гэтага прыйсьці», — дадала Аста Скайсгірыце.

Выданьне нагадала, што раней міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс пацьвердзіў спыненьне выдачы кітайскіх візаў грамадзянам Літвы.

«Нас пра гэта праінфармавалі. Ніякай дадатковай інфармацыі не далі», — сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Дачыненьні паміж Вільняй і Пэкінам пагоршыліся пасьля таго, як Літва дазволіла працаваць у Вільні Прадстаўніцтву Тайваня. У канцы 2021 году Кітай увёў дыпляматычныя і эканамічныя санкцыі і зьнізіў узровень дыпляматычных дачыненьняў да ўзроўню часовага паверанага ў справах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG