Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Кітай аднавілі вайсковыя кантакты пасьля іхнага спыненьня ў 2022 годзе


Пэнтагон. Ілюстрацыйнае фота
Пэнтагон. Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнікі генштабоў Пэнтагону і Народна-вызваленчай арміі Кітая абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне абароны.

Сустрэча адбылася ў фармаце відэасувязі і стала вынікам дамоўленасьцяў, дасягнутых у лістападзе паміж прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам аб аднаўленьні сувязяў паміж вайсковымі міністэрствамі, якія Пэкін разарваў пасьля таго, як у жніўні 2022 году тагачасная сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі наведала Тайвань.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце Пэнтагону, генэрал вайскова-паветраных сіл ЗША, кіраўнік Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Чарльз Браўн абмеркаваў з генэралам Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) Лю Чжэньлі «шэраг глябальных і рэгіянальных праблем бясьпекі».

Лю Чжэньлі зьяўляецца начальнікам Абʼяднанага штабу Цэнтральнай ваеннай камісіі (вайсковага органа, адказнага за баявыя апэрацыі і ваеннае плянаваньне ў Кітаі. — РС).

Прадстаўнікі Пэнтагону заявілі, што аднаўленьне кантактаў паміж вайскоўцамі ЗША і Кітаю маюць «вырашальнае значэньне для перадухіленьня перарастаньня магчымых інцыдэнтаў у канфлікт».

Паводле афіцыйнай заявы Міністэрства абароны Кітая, ключом да разьвіцьця здаровых, стабільных і ўстойлівых вайсковых дачыненьняў паміж ЗША і Кітаем зьяўляецца «правільнае разуменьне Кітая».

У той жа час афіцыйныя асобы ЗША адзначылі, што наладжваньне функцыянальнага дыялёгу будзе патрабаваць пэўнага часу.

Вашынгтон і Пэкін маюць рознагалосьсі па шэрагу пытаньняў — ад будучага дэмакратычна кіраванага Тайваня да тэрытарыяльных прэтэнзій у Паўднёва-Кітайскім моры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG