Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт


Мікалай Аксаміт, 2016 год.
Мікалай Аксаміт, 2016 год.

Памёр былы дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Мікалай Аксаміт.

Мікалай Аксаміт памёр у Ваўкавыску, яму было 69 гадоў. Як стала вядома Радыё Свабода, сьмерць адбылася пасьля заплянаванай апэрацыі.

Ён скончыў менскі тэатральна-мастацкі інстытут, быў мастаком — афарміцелем. У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га скліканьня ад Ваўкавыскай гарадзкой выбарчай акругі № 248.

У 1990 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, галасаваў за абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны.

11-12 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, скасаваньні статусу дзяржаўных сымбаляў бел-чырвона-белага сьцяга і гербу «Пагоня», інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў жорстка зьбіты падразьдзяленьнямі КДБ і МУС.

Працаваў у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у палату прадстаўнікоў. Пасьля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня.

У 2018 годзе быў узнагароджаны мэдалём Рады БНР да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG