Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабраахвотнік «Кусь» пра баі ў Бахмуце, тое, як адміраюць ныркі, і хто галоўны ў палку Каліноўскага


Наўпроставы лінк

Аляксандар «Кусь» Клачко нарадзіўся ў 1984 годзе ў Баранавічах. Добраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага. Дванаццаць гадоў адпрацаваў у структурах Беларускай чыгункі. Быў у БРСМ і нават сябрам выбарчых камісій. У 2020 годзе далучыўся да пратэставага руху. Клачко затрымлівалі і прысудзілі штраф. Пасьля ператрусу дома ў сьнежні 2020-га Аляксандар выехаў у Вільню. На вайне ад лютага 2022 году, удзельнічаў у баях у Херсонскай і Данецкай абласьцях, у абароне Бахмуту. Камісаваны праз стан здароўя. У размове са Свабодай ён расказаў, што ядуць, дзе сьпяць і ў што апранаюцца беларускія добраахвотнікі, чаму ў Бахмуце менш страшна, чым у Беларусі і чым былі выбітнымі «Брэст» і Міраслаў Лазоўскі.

XS
SM
MD
LG