Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Вольфганг Шойбле, які ўдзельнічаў ва ўзьяднаньні Нямеччыны і працаваў ва ўрадзе Мэркель


Вольфганг Шойбле
Вольфганг Шойбле

Нямецкаму правацэнтрысцкаму палітыку быў 81 год.

Вольфганг Шойбле, які працаваў дэпутатам нямецкага парлямэнту больш за паўстагодзьдзя, памёр ва ўзросьце 81 году. Завяршылася адна з самых доўгіх палітычных кар’ер Нямеччыны. Сваёй палітычнай дзейнасьцю ён дапамог забясьпечыць сваёй краіне месца ў цэнтры эўрапейскай палітыкі, піша Reuters.

Шойбле, які большую частку сваёй кар’еры прысьвяціў аб’яднаньню сваёй краіны, а пазьней займаў пасаду міністра фінансаў былой канцлеркі Ангелы Мэркель падчас пазыковага крызісу ў эўразоне, памёр позна ўвечары 26 сьнежня.

Ягоную сьмерць пацьвердзіў прэс-сакратар правацэнтрысцкай партыі хрысьціянскіх дэмакратаў (ХДС). Шойбле быў сябрам ХДС з 1965 году і членам парлямэнту з 1972 году.

Шойбле ўплываў на палітычную рэакцыю Нямеччыны на крызіс у зоне эўра, заручаўся падтрымкай кансэрватыўнага блёку для трох выратавальных плянаў Грэцыі.

У лістападзе 2015 году, неўзабаве пасьля таго, як Мэркель адкрыла межы дзяржавы для сотняў тысяч мігрантаў, ён сказаў, што краіне пагражае «лявіна» ўцекачоў, выкліканая такімі «неасьцярожнымі» дзеяньнямі.

Пасьля, аднак, ён абараняў палітыку «адчыненых дзьвярэй» для мігрантаў. Калі ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) умяшалася ў дэбаты, ён абвінаваціў яе ў распальваньні ксэнафобіі. У апошнія гады яго кар’еры AfD ператварылася ў больш грознага суперніка для ХДС.

Шойбле карыстаўся інвалідным вазком з 1990 году пасьля таго, як у яго тройчы стралялі падчас выбарчай кампаніі. Гэта адбылося празь некалькі дзён пасьля аб’яднаньня краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG