Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску правялі форум у гонар Ахмата Кадырава, забітага кіраўніка Чачні, які перайшоў на бок Пуціна


Удзельнікі форуму, прысьвечанага памяці Ахмата Кадырава
Удзельнікі форуму, прысьвечанага памяці Ахмата Кадырава

У Менску прайшоў форум, прысьвечаны памяці Ахмата Кадырава, колішняга прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі, бацькі Рамзана Кадырава. Якое дачыненьне ён мае да Беларусі, арганізатары не тлумачылі.

У Менску адбыўся форум, прысьвечаны памяці Ахмата Кадырава, першага прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі. Вечарына прайшла 5 сьнежня. Яе арганізавалі Мусульманскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Беларусі і спэцыяльны прадстаўнік Духоўнага ўпраўленьня мусульман Чачні ў Беларусі Бадрудзін Турлоеў.

У вечарыне прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацыяў Беларусі, дыпляматы краін СНД, Блізкага Ўсходу і Афрыкі, прадстаўнікі культурных і адукацыйных установаў, навуковых колаў, экспэртнай і бізнэс-супольнасьці, грамадзкіх і рэлігійных абʼяднаньняў Беларусі і Расеі, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паведаміла Мусульманскае рэлігійнае абʼяднаньне ў Беларусі.

Адзін з выступоўцаў, дарадца муфтыя Чачні Шаміль Кашаф заявіў, што навукоўцам зь Беларусі і Расеі трэба прааналізаваць кожны крок і ўчынак Ахмата Кадырава, а таксама падкрэсьліў важнасьць кантактаў паміж Чачнёй і Беларусьсю.

Ад Беларусі выступілі дэпутаты Лілія Ананіч, Аляксандар Маркевіч, Тэнгіз Думбадзэ.

Палата прадстаўнікоў і іншыя дзяржаўныя органы Беларусі не паведамлялі пра правядзеньне вечарыны, але пра свой удзел у ёй згадала дэпутат Лілія Ананіч, заўважыла выданьне Reform.by. Яна напісала ў сваім тэлеграм-канале, што прыняла ўдзел у міжнародным форуме як намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў ў правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG