Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Алеся Разанава


Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

Падзеі 5 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

5 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс, цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.

Купалаўскі тэатар у Менску
Купалаўскі тэатар у Менску

Таксама ў гэты дзень

1517 Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Ісуса Сірахава.

1936 — у СССР была прынятая сталінская канстытуцыя.

1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.

1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.

Падпісаньне Будапэшцкага мэмарандуму. Зьлева направа: прэзыдэнт РФ Барыс Ельцын, прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Джон Мэйджар, 5 сьнежня 1994
Падпісаньне Будапэшцкага мэмарандуму. Зьлева направа: прэзыдэнт РФ Барыс Ельцын, прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Джон Мэйджар, 5 сьнежня 1994

У гэты дзень нарадзіліся

1867 Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.

Юзаф Пілсудскі ў Менску, кадры кінахронікі
Юзаф Пілсудскі ў Менску, кадры кінахронікі

1886Мікола Равенскі, кампазытар.

1901Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.

1908Ганна Абуховіч, акторка, народная артыстка БССР.

1947 Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык (памёр 26 жніўня 2021 году).

Алесь Разанаў (зьлева) у Лятучым ўнівэрсытэце, лістапад 2015
Алесь Разанаў (зьлева) у Лятучым ўнівэрсытэце, лістапад 2015

У памяці

1791 Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1870 Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.

1925Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1926 Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальнік імпрэсіянізму.

1987 Аляксандар Ісачоў, мастак.

1992 Мікалай Ігнатовіч, першы Генэральны пракурор у незалежнай Беларусі.

Мікалай Ігнатовіч і Сяргей Антончык, 1991, фота Ул. Сапагова vytoki.net
Мікалай Ігнатовіч і Сяргей Антончык, 1991, фота Ул. Сапагова vytoki.net

2013 Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Нэльсан Мандэла
Нэльсан Мандэла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG