Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 лістапада: затрымалі бацьку наваполацкага актывіста і маці дарадцы Ціханоўскай

абноўлена

Аўтобус сілавікоў. Ілюстрацыйнае фота
Аўтобус сілавікоў. Ілюстрацыйнае фота

Прычынаў ператрусу ў наваполацкай кватэры Аляксея Трубкіна, дзе цяпер жывуць ягоныя бацькі, пакуль не назвалі.

Ператрусы і затрыманьні ў Наваполацку

Аляксей Трубкін паведаміў Свабодзе, што ягоная маці пазваніла яму ў Польшчу ў 9:15 менскага часу, што прыйшлі сілавікі, у кватэры адключылі святло і ломяцца ў дзьверы. Празь нейкі час яна ўпусьціла іх і пачаўся ператрус.


«Я там не жыву з 2006 году, — сказаў Трубкін. Думаю, што празь мяне, яшчэ год таму на гэты адрас прыходзілі позвы са Сьледчага камітэту, з падатковай, хоць я даўно ня платнік падаткаў у Беларусі. Бацькі мае пэнсіянэры, хворыя людзі, маюць праблемы з нэрвовай сыстэмай. Таму гэта небясьпечна для іхнага здароўя».

Аляксей Трубкін раней быў старшынём наваполацкай рады Партыі БНФ, цяпер стала жыве за мяжой.

А 14-й гадзіне стала вядома, што бацьку Трубкіна затрымалі. Анатолю Трубкіну 69 гадоў.

Як пазьней паведаміў Свабодзе Аляксей Трубкін, ягонага бацьку Анатоля Трубкіна пакінулі за кратамі да 15.00 1 сьнежня, калі над ім чакаецца суд. На яго склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі, бо не адчыніў дзьверы сілавікам. У выніку дзьверы сьпілавалі, а 69-гадовага гаспадара паклалі на падлогу. Пасьля ператрусу сканфіскавалі кампутар і кнігі, апісалі музычны цэнтар і тэлевізар.

Сілавікі не далі перадаць Анатолю Трубкіну цёплыя рэчы і іншыя патрэбныя прадметы. Дагэтуль няясна, што стала падставай для ператрусу, кажа Аляксей Трубкін, які раней быў актывістам апазыцыі, а цяпер жыве ў Польшчы.

Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай у моладзевай палітыцы Маргарыты Ворыхавай

Затрыманьне адбылося 30 лістапада раніцай у Наваполацку. Да Інэсы Ворыхавай на працу прыехаў АМАП, пасьля гэтага сувязь з жанчынай зьнікла, піша «Вясна».

Пазьней зьявілася інфармацыя, што днямі над жанчынай адбудзецца суд. У чым яе абвінавачваюць, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG