Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як служба АПК «Адно вакно» дапамагае палітвязьням


Вольга Гарбунова, прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК)
Вольга Гарбунова, прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК)

Месяц таму прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Беларусі адкрыла службу «Адно акно».

Яе ідэя палягала ў тым, каб дапамагаць палітвязьням, у тым ліку тым, хто ўжо выйшаў на волю, іх семʼям, а таксама ўсім, хто пацярпеў ад рэжыму, у тым ліку вымушаным зьехаць. Колькі беларусаў і беларусак пасьпелі зьвярнуцца ў службу за 30 дзён і як яна працуе, парталу «Люстэрка» распавялі яе прадстаўніцы.

За першы месяц у службу «Адно вакно» зьвярнуліся 193 разы. Часьцей за ўсё людзей турбавалі фінансавыя і юрыдычныя пытаньні.

Тыя, хто зараз у Беларусі, часьцей цікавіліся магчымасьцю тэрміновай эвакуацыі з краіны, псыхалягічнай падтрымкай, а таксама юрыдычнымі кансультацыямі наконт пошуку працы. Запыты на фінансавую дапамогу блізкім палітвязьням таксама былі.

— Зваротаў з тэрыторыі Беларусі з агульнай колькасьці было каля 15%, — распавядаюць прадстаўніцы «Аднаго вакна». — Але, магчыма, іх больш. Рэальную колькасьць падлічыць складана, бо многія карыстаюцца VPN для бясьпекі.

Тыя, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, часьцей зьвярталіся па пытаньнях легалізацыі, атрыманьні дакумэнтаў, афармленьні пэнсіяў. Апроч Беларусі, запыты прыходзілі з 14 розных дзяржаваў, у тым ліку Грузіі, Украіны, Турэччыны і ЗША.

Стваральнікі службы называюць адной з яе галоўных перавагаў тое, што беларусам больш не трэба самастойна шукаць інфармацыю ці карыстацца чат-ботамі — ім адказваюць жывыя людзі. «Адно вакно» абяцае ня толькі даваць кансультацыю, але і прапаноўваць варыянты канкрэтных дзеяньняў у кожнай асобнай сытуацыі, застаючыся на сувязі да таго часу, пакуль праблема не будзе вырашаная.

— Ёсьць стэрэатыпнае ўяўленьне, што сёньня ў Беларусі няма куды зьвярнуцца па дапамогу. Так, амаль 1500 недзяржаўных арганізацый былі ліквідаваныя, альбо ўлады прымусілі іх ліквідавацца. Але вырашэньне сацыяльных праблемаў часта завязанае на веданьні сваіх правоў і тых магчымасьцяў, якія ёсьць у краіне, — тлумачыць Вольга Гарбунова, прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях АПК. — Калі людзі ў такія складаныя часы знаходзяцца ў дэзарыентаваным стане і могуць ня ведаць, куды зьвяртацца, служба выконвае пасрэдніцкую функцыю і падбірае найлепшы варыянт для вырашэньня праблемы.

У плянах службы, паводле Гарбуновай, зрабіць для сайта беларускамоўную вэрсію, наладзіць партнэрскія адносіны з рознымі дыяспарамі і народнымі амбасадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG