Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацкім раёне гарэў падземны рэзэрвуар кампаніі «Гомельтранснафта Дружба»


Ратавальнікі на месцы пажару, фота прэс-службы МНС Беларусі
Ратавальнікі на месцы пажару, фота прэс-службы МНС Беларусі

У Полацкім раёне 23 лістапада загарэўся падземны нафтавы рэзэрвуар аб’ёмам 30 тысяч кубамэтраў, які належыць ААТ «Гомельтранснафта Дружба», паведамілі ў МНС Беларусі.

«Ратавальнікі выехалі па паведамленьні аб узгараньні 30-тысячнага падземнага рэзэрвуара на тэрыторыі філіялу па транспартаваньні нафты „Наваполацак“ ААТ „Гомельтранснафта Дружба“ ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці», — паведамілі ў МНС.

У 14:25 ратавальнікі паведамілі, што пажар ліквідаваны. Рэзэрвуар знаходзіўся на рамонце і не эксплюатаваўся. У ім загарэліся рэшткі нафтапрадуктаў. Ніхто не пацярпеў.

У ААТ «Гомельтранснафта Дружба» БЕЛТА патлумачылі прычыны ўзгараньня.

Паводле тлумачэньня, па праграме мадэрнізацыі адбываліся работы па рэканструкцыі падземнага жалезабэтоннага рэзэрвуару нумар 4 аб’ёмам 30 тыс. куб.м у філіяле «Наваполацак». «Пры выкананьні работ па дэмантажы даху ўзьнікла задымленьне ўнутры рэзэрвуара, яно ліквідавана сіламі МНС», — расказалі ў ААТ і паведамілі, што «прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG