Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле марш пратэсту разганялі дзясяткі тысяч паліцыянтаў


1 траўня ў Стамбуле
1 траўня ў Стамбуле

Турэцкая паліцыя разагнала марш пратэсту ў сераду, 1 траўня, на плошчы Таксім у Стамбуле. Мэдыякампанія CNN Türk паказала кадры разгону пратэстуючых, супраць якіх сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.

Як адзначае DW, сілы бясьпекі перакрылі маршрут ад раёна Сарачане да плошчы Таксім яшчэ за некалькі кілямэтраў да яе, задзейнічаўшы дзясяткі тысяч паліцыянтаў і сфарміраваўшы тым самым некалькі шэрагаў абароны. Улады абгрунтавалі разгон маршу «меркаваньнямі бясьпекі».

Па паведамленьнях СМІ, падчас сутыкненьняў пры спробе прарыву кардонаў мелі месца бойкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Больш за 70 чалавек былі арыштаваныя. Толькі ў адным раёне Бешыкташ паліцыя затрымала сама меней 30 дэманстрантаў.

Плошча Таксім у цэнтры Стамбула мае сымбалічнае значэньне для прафсаюзаў і апазыцыі ў Турцыі. Актывісты мелі намер правесьці там мітынг у памяць аб падзеях 1 траўня 1977 года. У той дзень снайпэры расстралялі дэманстрацыю на плошчы Таксім, у якой прынялі ўдзел каля 500 000 чалавек. У выніку абстрэлу загінула, паводле розных зьвестак, ад 34 да 42 чалавек, ад 126 да 220 атрымалі раненьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG