Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выезд чыноўнікаў і судзьдзяў за мяжу яшчэ больш ускладнілі. Цяпер — толькі на падставе адмысловай заявы


Раман Галоўчанка будзе разглядаць заявы сяброў ураду на выезд за мяжу
Раман Галоўчанка будзе разглядаць заявы сяброў ураду на выезд за мяжу

Чыноўнікаў і судзьдзяў цяпер будуць выпускаць за мяжу толькі на падставе адмысловай заявы.

На Нацыянальным прававым партале зьявілася пастанова, паводле якой чыноўнікі, судзьдзі і работнікі, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны ўзгадніць свой выезд за мяжу з дапамогай адмысловай заявы.

У кожнай групы пералічаных работнікаў, якім спатрэбіцца дазвол на выезд, ёсьць адказны за іх службовыя выправы. Напрыклад, віцэ-прэм’ераў, кіраўніка апарату Савету міністраў і іншых за мяжу будзе адпускаць асабіста прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.

Натальля Качанава будзе выдаваць дазволы ці забароны на выезд сэнатарам, старшыням абласных і Менскага гарадзкога саветаў дэпутатаў.

Старшыня Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашэвіч будзе дазваляць або адхіляць магчымасьць выезду для сваіх падначаленых.

Каб выехаць за мяжу, чыноўніку трэба будзе напісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG