Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» — сярод пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі


Тэатар опэры і балета. Ілюстрацыйнае фота.
Тэатар опэры і балета. Ілюстрацыйнае фота.

Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» прайшла на сцэне Купалаўскага тэатра ў Менску.

Пераможцам у намінацыі «Спэктакль для дзяцей і юнацтва» стала опэра Вялікага тэатра Беларусі «Гісторыя Кая і Герды (Сьнежная каралева)», у намінацыі «Найлепшы спэктакль тэатра лялек» — «Запіскі юнага ўрача» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. У намінацыі «Найлепшы спэктакль у жанры апэрэта, музычная камэдыя, м’юзыкл» перамогу атрымала рок-опэра «Граф Монтэ-Крыста» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у намінацыях «Найлепшы опэрны спэктакль» і «Найлепшы балетны спэктакль» пераможцамі сталі «Дзікае паляваньне караля Стаха» і «Дон Кіхот» Вялікага тэатра Беларусі. У намінацыі «Найлепшы спэктакль тэатра драмы для вялікай сцэны» перамогу атрымаў спэктакль «Ідыёт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

Як паведамляе Міністэрства культуры ў сваім тэлеграм-канале, спэцыяльную прэмію за ўклад у разьвіцьцё тэатральнага мастацтва Беларусі атрымаў мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч.

У верасьні 2023 году на сцэне лёнданскага тэатра Barbican адбылася найбуйнейшая беларуская тэатральная прэм'ера сёлетняга году — опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» беларускага Свабоднага тэатра ў пастаноўцы Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды. Кампазытарка — Вольга Падгайская.

У беларускім Вялікім тэатры опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле гістарычнага дэтэктыва Уладзіміра Караткевіча была створаная ў 1989 годзе кампазытарам Уладзімерам Солтанам.

Аўтар лібрэта да лёнданскай пастаноўкі Андрэй Хадановіч у інтэрвію Свабодзе зьвяртаў ўвагу на тое, што ў пастаноўцы опэры паводле «Дзікага паляваньня караля Стаха», якая ідзе на сцэне опэрнага тэатру ў Менску, у 2021 прыбралі некаторыя рэплікі:

— У Беларусі з цэнзурных прычынаў са сцэны зьніклі рэплікі «Раман, выходзь!» (калі крычыць дзікае паляваньне). Ці то таму, што Рамана Пратасевіча выцягнулі з самалёта, ці то таму, што Раман Бандарэнка напісаў «я выходжу» і назаўжды выйшаў у двор плошчы Пераменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG