Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога сьледчага, які адседзеў 2 гады за ўдзел у пратэстах, зноў будуць судзіць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Былога сьледчага Аляксея Сянькова, які адсядзеў два гады за ўдзел у акцыях пратэсту, зноў затрымалі і будуць судзіць, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў».

Па якім менавіта артыкуле абвінавачваюць Аляксея Сянько, не паведамляецца. У сюжэце дзяржаўнага тэлеканала сьцьвярджаюць, што былы сьледчы нібыта «паспрабаваў уцягнуць у вырашэньне пытаньня за хабар сваіх былых калег», і дзейнічаў ён пры гэтым «у інтарэсах грамадзяніна Ўкраіны, які адбывае пакараньне».

Аляксей Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 да 2021 году працаваў на розных пасадах у Сьледчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Пазьней яго асудзілі да 2 гадоў калёніі за ўдзел у нядзельных Маршах пратэсту ў Менску 16 і 23 жніўня 2020 году. На судзе Сянькоў прызнаў, што 16 жніўня выходзіў на праезную частку, пляскаў у ладкі і выкрыкваў «Жыве Беларусь». Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

У красавіку Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Малодшы брат Аляксея Сянькова — палітзьняволены былы начальнік фінансавага аддзелу адміністрацыі Ленінскага раёну Менску Юры Сянькоў, асуджаны на 3 гады калёніі за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 году, а таксама за рэпост у тэлеграме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG