Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Вялікай Брытаніі, які лабіяваў падтрымку Ўкраіны, пайшоў у адстаўку


Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес, архіўнае фота
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес, архіўнае фота

Бэн Уолес падзякаваў прэм’еру за падтрымку Ўзброеных сіл і выведкі краіны і заклікаў яго не пагаджацца на зьмяншэньне выдаткаў на сфэру абароны і бясьпекі.

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес, які быў адной з ключавых пэрсон у падтрыманьні Ўкраіны ў яе супраціве агрэсіі Расеі, пайшоў у адстаўку.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ўраду Вялікай Брытаніі, на якім апублікавалі ліст Бэна Ўолеса аб адстаўцы на імя брытанскага прэм’ера, і адказ кіраўніка ўраду Рышы Сунака.

Бэн Уолес падзякаваў прэм’еру краіны за падтрымку Ўзброеных сіл і выведкі краіны і заклікаў яго не пагаджацца на зьмяншэньне выдаткаў на сфэру абарону і бясьпекі.

«Я ведаю, вы пагодзіцеся са мной, што мы не павінны вяртацца да тых часоў, калі выдаткі на абарону пакідаліся на волю ўраду, а эканомія дасягалася коштам іх скарачэньня», — адзначыў міністар абароны ў лісьце.

Рышы Сунак у сваю чаргу падзякаваў Уолесу за працу і паведаміў, што з разуменьнем ставіцца да ягонага рашэньня аб адстаўцы.

Бэн Уолес ачольваў Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі з 2019 году, а да гэтага займаў пасаду міністра бясьпекі.

Новым кіраўніком Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі стаў дэпутат Грант Шапс.

Грант Шапс у 2019–2022 гадах працаваў міністрам транспарту, міністрам унутраных спраў з 19 па 25 кастрычніка 2022 году і міністрам энэргетычнай бясьпекі з 2023 году. Двойчы працаваў ва ўрадзе Дэйвіда Кемэрана і пэўны час быў сустаршынём Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG