Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 32-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, 70 гадоў з дня народзінаў Уладзімера Арлова


Людзі перад Домам ураду, жнівень 1991 г.
Людзі перад Домам ураду, жнівень 1991 г.

Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1991 — На нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС.

Гэты дзень у гісторыі

1609Галілео Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

1804 — у Сьвіслачы адкрылі 6-клясную гімназію, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі занялі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

Газэта Звон 25 жніўня 1918 году
Газэта Звон 25 жніўня 1918 году

У гэты дзень нарадзіліся

1530 Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар усяе Русі.

1744Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.

1780 Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1912Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.

1930 Шон Конэры, шатляндзкі актор.

Шон Конэры ў ролі Джэймза Бонда
Шон Конэры ў ролі Джэймза Бонда

1932Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1945 Валеры Сьлюнчанка, архітэктар, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Кніга Валерыя Сьлюнчанкі
Кніга Валерыя Сьлюнчанкі

1949Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік і гісторык.

Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

У памяці

1680Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзеяч, ераманах ордэну базыльянаў.

Помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку
Помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку

1822 Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.

1867Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

1908Анры Бэкерэль, францускі фізык.

1934Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраіне, анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.

Нестар Махно
Нестар Махно

1991 Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі.

2008Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».

2019 Пятро Васючэнка, пісьменьнік і літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Пятро Васючэнка, фота з сайту МДЛУ
Пятро Васючэнка, фота з сайту МДЛУ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG