Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Нарадзіліся Віктар Маркавец і Юлія Чарняўская, дзень памяці Рамуальда Траўгута і Вячаслава Адамчыка


Рамуальд Траўгут
Рамуальд Траўгут

Падзеі 5 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

5 жніўня 1864 году ў Варшаве быў пакараны сьмерцю праз павешаньне Рамуальд Траўгут, генэрал, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Таксама ў гэты дзень

1506 — адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана.

1772 — Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай.

1940 — Латвія ўключаная ў склад СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1461 Аляксандар Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1850Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.

Гі дэ Мапасан
Гі дэ Мапасан

1924 Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.

1930 Ніл Армстранг, амэрыканскі астранаўт, першы чалавек, які ступіў на Месяц.

Ніл Армстранг перад выхадам на Месяц, 1969 год.
Ніл Армстранг перад выхадам на Месяц, 1969 год.

1947 Віталь Скалабан, гісторык, літаратар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Віталь Скалабан
Віталь Скалабан

1947 Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Віктар Маркавец. «Свята ў Докшыцах»
Віктар Маркавец. «Свята ў Докшыцах»

1962 Юлія Чарняўская, пісьменьніца, культуроляг.

Юлія Чарняўская
Юлія Чарняўская

У памяці

1816Тамаш Ваўжэцкі, палітык, генэрал, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году, палітвязень.

1895 Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст, адзін з родапачынальнікаў марксізму.

1908Валеры Ўрублеўскі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1964 гадоў і Парыскай камуны 1871 году.

Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў
Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў

1962Мэрылін Манро, амэрыканская кіназорка.

Мэрылін Манро
Мэрылін Манро

2001Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.

Ніна Глобус і Вячаслаў Адамчык. Менск, 1986. Фота Алены Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў
Ніна Глобус і Вячаслаў Адамчык. Менск, 1986. Фота Алены Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG