Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі былога дырэктара музэю гісторыі гораду


Аляксей Бацюкоў
Аляксей Бацюкоў

У Магілёве затрыманы гісторык, былы дырэктар музэю гісторыі гораду Аляксей Бацюкоў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на тэлеграм-канал @MAYDAYMog.

Прычыны затрыманьня невядомыя.

Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады суд прызначыў яму штраф. У студзені 2021 года з Аляксеем, які на той момант займаў пасаду дырэктара музэю гісторыі Магілёва, не працягнулі кантракт.

Аляксея Бацюкова прызначылі кіраваць музэем у 2011 годзе. Да гэтага ён выкладаў ва ўнівэрсытэце, працаваў на абласной тэлевізіі. За амаль 10-гадовае дырэктарства ўстанова здолела на ахвяраваньні вярнуць у Беларусь і папоўніць уласную калекцыю каштоўнымі артэфактамі і старадрукамі. Сярод іх Статут Вялікага Княства Літоўскага і кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Музэй стаў пляцоўкай для правядзеньня асьветніцкіх, культурніцкіх ды музычных імпрэзаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG