Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі выдалі ў Таджыкістан апазыцыйнага актывіста


Нізамідзін Насрыдзінаў. Архіўнае фота.
Нізамідзін Насрыдзінаў. Архіўнае фота.

Улады Беларусі экстрадавалі ў Таджыкістан апазыцыйнага актывіста Нізамідзіна Насрыдзінава, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода (Радыё Азодзі).

Пра гэта адвакат Насрыдзінава паведаміў сваякам таджыкскага актывіста, якія жывуць у Германіі. Ад уладаў Таджыкістану ці Беларусі пакуль афіцыйнага пацьверджаньня аб экстрадыцыі Насрыдзінава няма, але Саідрыза Насрыдзінаў, брат Нізамідзіна, паведаміў, што пра экстрадыцыю адвакату Нізамідзіна паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі.

У Таджыкістане супраць Насрыдзінава завялі крымінальную справу аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці або апраўданьні экстрэмізму. За гэта ў Таджыкістане прадугледжваецца пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня свабоды на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

Нізамідзін Насрыдзінаў з кастрычніка 2015 году жыў у Нямеччыне. Улады ФРГ далі яму і членам яго сям’і палітычны прытулак.

«Калі ўзбуджаная крымінальная справа, нам невядома, дадзеных пра гэта ў нас няма. Падзеі, якія інкрымінуюцца яму, апісваюцца так: з 24 верасьня 2016 году па 23 кастрычніка 2016 году Насрыдзінаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы забароненых у краіне „Групы 24“ і Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістану, а ў першай палове 2017 году запісаў на відэа сваё выказваньне супраць прэзыдэнта і ўраду Таджыкістану», — расказвала раней Радыё Азодзі прадстаўніца беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta Эніра Браніцкая.

У 2017 годзе Насрыдзінаў на гадавым сходзе АБСЭ ў Варшаве прадставіўся як сябра забароненай у Таджыкістане «Групы 24».

Актывіста затрымалі 8 студзеня пры перасячэньні мяжы Беларусі на запыт улад Таджыкістану. Пасьля гэтага ён знаходзіўся ў СІЗА ў Горадні.

21 сакавіка дзевяць мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый, у прыватнасьці, Human Rights Watch, Нарвэскі Хэльсынскі камітэт і Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікалі ўлады Беларусі не выдаваць Насрыдзінава Таджыкістану. У звароце праваабарончых арганізацый гаварылася, што ў выпадку дэпартацыі на радзіму актывіст можа быць падвергнуты жорсткаму абыходжаньню і катаваньням.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG