Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У веку 76 гадоў памерла знакамітая сьпявачка і акторка Джэйн Біркін


Джэйн Біркін, архіўнае фота
Джэйн Біркін, архіўнае фота

Нядаўна яна адмяніла свае канцэрты праз стан здароўя.

Пра сьмерць сьпявачкі піша Le Parisien.

Джэйн Біркін нарадзілася ў Лёндане ў 1946 г., у канцы 60-х яна пераехала ў Францыю, дзе і засталася жыць. Пасьля першага шлюбу з кампазытарам Джонам Бары, ад якога ў яе будзе дачка Кейт, якая памерла ў 2013 годзе, Біркін сустрэла Сержа Гейнсбура. Разам яны склалі знакавую пару, якая ў 1969 годзе дасягнула вяршынь гіт-парадаў з кампазыцыяй «Je T’Aime, Moi Non Plus».

Асуджаная Ватыканам і забароненая ў свой час у такіх краінах, як Вялікая Брытанія, Гішпанія і Швэцыя, кружэлка тым ня менш распрадалася ў памеры 6 мільёнаў экзэмпляраў — а ў 2003-м міжнародная група журналістаў-музычных крытыкаў уключыла «Je T’aime» у сьпіс сотні найбольшых уплывовых песень ХХ стагодзьдзя.

Ад дзесяцігадовага саюзу зь Сержам Гейнсбурам у 1971 годзе нарадзілася дачка. Пасьля гэтага разрыву Біркін з 1980 па 1992 год жыла з рэжысэрам Жакам Дуаёнам, зь якім таксама мела дачку.

Джэйн Біркін у маладосьці
Джэйн Біркін у маладосьці

Джэйн Біркін таксама была акторкай кіно, сцэнарысткай і рэжысэркай, яна сыграла ў многіх фільмах, такіх як «La Piscine», «Don Juan 73» ці «La Fille prodigue», а таксама спрабавала свае сілы ў тэатры.

У верасьні 2021 году Біркін ужо была вымушаная адмяняць канцэрты, тады яна перанесла лёгкі інсульт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG