Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэжым Лукашэнкі баіцца свабоднага мастацтва, свабоднага слова». «Хросная» палітвязьня Алеся Пушкіна — пра ягоную сьмерць


Каміла Хансэн, дэпутатка швэдзкага парлямэнту ад партыі «Зялёных» была сымбалічнай «хростнай» палітвязьня Алеся Пушкіна, яна адмыслова апекавалася яго становішчам у зьняволеньні.

Сёньня яна апублікавала ў сваім Фэйсбуку пост, у якім выказалася пра сьмерць мастака ў зьняволеньні.

«Алесь Пушкін быў палітвязьнем, пасаджаным дзеля таго, каб ён замаўчаў. Ён шмат гадоў адстойваў свабоду, а зараз маўчаньне. Такія рэжымы, як рэжым Лукашэнкі, баяцца свабоднага мастацтва, свабоднага слова, свабодных меркаваньняў. Яны баяцца ўсяго, што адстойвае дэмакратыя. Вось чаму мастакоў адпраўляюць у калёніі», — напісала Каміла Хансэн.

Каміла Хансэн
Каміла Хансэн

Яна падкрэсьліла, што на сёньня ў турмах Беларусі знаходзяцца 1 485 палітычных зьняволеных, а згодна з апошняй справаздачай Рады ААН па правах чалавека, «сытуацыя ў краіне катастрафічная і мяняецца ў горшы бок».

«Дзякуючы арганізацыі Liberico і акцыі „Мы побач з табой“ я была спонсарам Алеся Пушкіна. Спрабавала атрымаць інфармацыю аб ягонай справе і стане здароўя і казала відавочнае ўсім — палітвязьняў трэба вызваліць. Паўтару гэтае патрабаваньне, калі запытаю інфармацыю аб незразумелых абставінах сьмерці Алеся Пушкіна. Цяпер мае думкі са сваякамі Алеся Пушкіна, роднымі і блізкімі, а таксама з тымі, хто нястомна змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь», — напісала Каміла Хансэн.

11 ліпеня ў рэанімацыі пры нявысьветленых абставінах памёр палітычны вязень, мастак Алесь Пушкін.

Як расказала Свабодзе абазнаная крыніца, Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што за кароткі час схуднеў на 20 кіляграмаў. Да таго ж ён прасіў перадаць яму пояс для паясьніцы, бо яму балелі ныркі. Паводле інфармацыі крыніцы Свабоды, Алеся Пушкіна даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Яму рабілі апэрацыю, падчас якой сэрца мастака спынілася.

Прысуд яму вынесла судзьдзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандар Кароль. Падчас закрытага працэсу Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту.

Пакараньне Пушкін адбываў у Івацэвіцкай калёніі. 11 лістапада судзьдзя Івацэвіцкага раёну Аляксандар Кірыловіч пастанавіў перавесьці Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. 22 лістапада 2022-га Алеся Пушкіна перавялі ў горадзенскую турму № 1 на строгі рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG