Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме мастака ў вёсцы Бобр

абноўлена

Алесь Пушкін, архіўнае фота
Алесь Пушкін, архіўнае фота

12 ліпеня яго вязуць у вёску Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе жыве ягоная сям'я. Пра гэта расказала Свабодзе абазнаная крыніца.

Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме мастака ў вёсцы Бабёр Крупскага раёна. Пра гэта Свабодзе расказаў сябра памерлага Янак Коўзель.

Цела маюць прывезьці ў родную вёску Бобр 12 ліпеня каля 21:00. Разьвітацца з мастаком можна будзе з 10:00 13 ліпеня ў яго дома ў Бабры па адрасе вуліца Горная, 4, напісала жонка мастака Яніна Пушкіна.

Паніхіда ў бобрскай царкве пачнецца ў 12:30. Пушкін быў праваслаўны. Пахаваньне на могілках у Бабры пачнецца ў 13:30. Пушкін хацеў, каб яго пахавалі побач з продкамі ў Бабры.

11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.

Алесь Пушкін нарадзіўся 6 жніўня 1965 году ў вёсцы Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе і жыў да арышту ў 2021 годзе.

У 1978 годзе Алесь паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка. Вучыўся ў мастака Пятра Шарыпы да 1983 году, затым паступіў на курс манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

У 1984 годзе Алесь Пушкін трапіў у Савецкую Армію, служыў у Афганістане. У войску вёў дзёньнік на беларускай мове. Дзёньнік Пушкіна прызналі антысавецкім. У 1986 годзе Алесь дэмабілізаваўся і працягнуў вучобу.

Пушкін — рэдкі ў Беларусі сэртыфікаваны спэцыяліст з рэстаўрацыі. Ён аднаўляў і расьпісваў шмат гістарычных аб’ектаў, касьцёлаў і цэркваў.

Алесь Пушкін быў жанаты. У яго засталася жонка Яніна, сын і дачка. Яніна працуе настаўніцай у школе, сын паступіў ва ўнівэрсытэт, дачка вучыцца ў школе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG